Profile banner for vulharys

101 followers

vulharys

Navošta treba žerci kapustu, kali jość buĺba?

Пра канал

Вітаю, мае паважаныя аматары і аматаркі бескарыснага кантэнту! 🫡 На дадзеным канале вы пабачыце пераважна гульнявыя стрымы. Мне да спадобы камп'ютарныя гульні з адкрытым светам, што, вядома, будзе непасрэдна ўплываць на тое, якія гульні для сваіх стрымоў я буду абіраць. Запісы стрымоў будуць таксама публікавацца на [маім YouTube канале](https://youtube.com/@vulharys). Усе неабходныя спасылкі, па якіх вы зможаце знайсці мяне на іншых сэрвісах, змяшчаюцца ў «шапцы» профілю. Прыемнага прагляду і баўлення часу, дружа!

Правілы

1. Асноўнае правіла, якога маюць прытрымлівацца ўсе гледачы і глядачкі без выключэння: **калі вам карціць нешта напісаць - нельга стрымліваць сябе!** 😼 2. Нягледзячы на тое, што я шмат да чаго стаўлюся даволі лаяльна, перш чым пачняце кахацца з чыёйсьці мацераю, мушу папярэдзіць: **не рабіце анічога ганебнага ці абуральнага, альбо чагосьці, што хутчэй за ўсё выкліча асуджэнне з боку цывілізаванага грамадства.** 3. **Калі ласка, аніякіх падказак, парадаў наконт праходжання або спойлераў пакуль я сам не запытаю вашае дапамогі.** Адзінае выключэнне для гульняў, якія я праходжу не ўпершыню. 4. **Правілы, пералічаныя вышэй, могуць супярэчыць адно аднаму, бо іх напісаў я.**